У Брэсце будзе чарговы масавы суд за ўдзел у пратэстах 2020-га

Брэст, 10 жніўня 2020-га

Брэст, 10 жніўня 2020-га / binkl.by

У Брэсце будзе чарговы масавы суд за ўдзел у пратэстах 2020-га. Па справе праходзяць восем чалавек, паведамляюць праваабаронцы.

У судзе Ленінскага раёна Брэста (суддзя — Дзмітрый Шурын) 30 ліпеня распачнецца суд адразу над 8 мясцовымі жыхарамі. Гэта — Іван Амрэйчык, Васіль Ніпарка, Аляксей Самайлюк, Анатоль Закурка, Ігар Сарокін, Сяргей Дзямідзюк, Мікіта Яхімовіч і Валянціна Жукоўская. Усіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту 10 жніўня 2020 года.

Жукоўскую раней асудзілі да 1,5 гады "хатняй хіміі" па "справе карагодаў". Сарокіна затрымалі на мяжы ў лютым, калі ён вяртаўся з Польшчы, дзе працаваў.

За вясну 2024-га ў Брэсце за ўдзел у пратэстах асудзілі ўжо больш за 20 чалавек. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі