Сілавікі затрымалі выкладчыка БДУІР і адміністратара ўніверсітэцкага чата

БДУІР

БДУІР / Яндэкс

У канале сілавікоў з'явілася інфармацыя пра затрыманне выкладчыка БДУІР і адміністратара ўніверсітэцкага чата Віталя Драздова. Мяркуючы з усяго, пасля затрымання Драздова звольнілі.

Падставай для затрымання зрабіліся каментары ў Тэлеграме. Мужчына кажа на відэа сілавікоў, што пакінуў у месенджары блізу 15 тысяч каментароў, якія "былі накіраваныя на падтрымку пратэсных настрояў". Пры гэтым на мітынгах ён ні разу не быў.

Сілавікі тым часам паставілі мужчыну ў віну яшчэ і яго грамадскую актыўнасць. Драздоў будаваў кватэру ў "Мінск-Міры". І калі стала вядома, што забудоўшчык (кампанія "Дана Астра") чарговы раз перагледзела праект, пачаў пісаць звароты ў розныя інстанцыі. "Дана" абяцала гарадскі парк з тэніснымі кортамі, атракцыёнамі, дзіцячай і спартыўнай пляцоўкамі, летнім кінатэатрам, кавярняй і фантанамі. Але ў выніку парк ператварыўся ў зялёную зону з лаўкамі. Пра сітуацыю увесну пісаў рэсурс onliner.by. Сілавікі прыгразілі і рэсурсу — параілі "больш уважліва глядзець, з кім супрацоўнічаюць на ніве ўрбанізму. Другі раз не пранясе".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі