Скандальныя жоўтыя вазы на праспекце ў Мінску зноў перафарбавалі
Жоўтыя вазы на праспекце Незалежнасці / Мінск-навіны
Жоўтыя вазы на праспекце Незалежнасці зноў перафарбавалі. Зараз ужо назад у белы колер, паведамляюць "Мінск-навіны". Міністэрства культуры адзначыла, што новы колер будзе блізкі да адцення слановай косці, што адпавядае гістарычнаму колеру ваз.
Ярка-жоўтымі вазы сталі ў 2018 годзе. Новая жоўтая расфарбоўка выклікала буру абурэння ў мінчан. Думкі ў нейкі момант падзяліліся — камусьці падабаўся новы яркі колер ваз, а нехта пратэставаў і патрабаваў вярнуць праспекту яго першапачатковую каляровую гаму.
Камітэт архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама адразу ж накіраваў ўказанні выправіць гэтую сітуацыю. Аказалася, што перафарбоўка у 2018 годзе была не ўзгоднена з Міністэрствам культуры. Спатрэбілася два гады, каб атрымаць фінансаванне на перафарбоўку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.