Справу супраць Герасімені і Апейкіна СК расследаваў менш як за два тыдні
Следчы камітэт адрапартаваў, што закончыў расследаванне крымінальнай справу супраць спартоўцаў Аляксандры Герасімені і Аляксандра Апейкіна за кіраўніцтва Беларускім фондам спартовай салідарнасці.
Справу перадалі генпракурору для накіравання ў суд.
На расследаванне следчым спатрэбілася менш як два тыдні. Пра пачатак "спецыяльнай вытворчасці" супраць алімпійскай медалісткі Герасімені і Апейкіна ведамства заявіла 29 верасня. Іх вінавацілі ў закліках да санкцый (ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса).
Згадка пра "спецыяльную вытворчасць" азначае, што суды будуць завочнымі. Гэта новаўвядзенне, якое беларускія ўлады прыдумалі для помсты палітычным эмігрантам.
Раней СК адрапартаваў пра завяршэнне следства па спарве адміністратараў тг-канала "Чорная кніга Беларусі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.