"Справу TUT.by" перадалі ў Мінскі гарадскі суд
Людміла Чэкіна і Марына Золатава / Еўрарадыё, архіўнае фота
У Мінскі гарадскі суд перадалі "справу TUT.by", пра гэта паведаміла прапагандыстка Людміла Гладкая.
Цяпер пад вартай застаюцца галоўная рэдактарка Марына Золатава і былая гендырэктарка Людміла Чэкіна. Астатнім супрацоўнікам колішняга найбуйнейшага інфармацыйнага партала Беларусі змянілі меру стрымання.
Чэкіну і Золатаву вінавацяць паводле арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы), арт. 361 (заклікі да санкцый) і арт. 243 (ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры) Крымінальага кодэкса.
Абедзвюх затрымалі 18 траўня 2021 года, з таго часу яны знаходзяцца ў СІЗА №1 ("Валадарка"). Дата судовага працэсу пакуль не прызначаная.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.