Спёка, моцны вецер і чырвоны ўзровень небяспекі — надвор'е на нядзелю
Спёка ў Беларусі
Спёка, моцны вецер і чырвоны ўзровень небяспекі ў Магілёўскай і Гомельскай абласцях — такой будзе нядзеля 9 верасня ў Беларусі.
Уначы чакаецца слабы і няўстойлівы вецер і ад 5-ці да 14-ці цяпла. Удзень сітуацыя зменіцца. Будзе невялікая воблачнасць, але без ападкаў. Вецер паўднёва-усходні ўмераны, па захадзе — парывісты і моцны. Тэмпература паветра складзе 24-29 градусаў вышэй за нуль.
Па прагнозе, увесь наступны тыдзень у Беларусі будзе цёплым з сярэдняй тэмпературай, вышэйшай за кліматычную норму. Па тэрыторыі ккраіны пройдуць дажджы і навальніцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.