Суд ЕС адхіліў пазоў беларускіх дэпутатаў, якія аспрэчвалі санкцыі
Эмблема Еўрапейскага суда / curia.europa.eu.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Святлана Любецкая і Аляксандр Амельянюк спрабавалі аспрэчыць санкцыі, накладзеныя на іх Еўрапейскім Саюзам, піша reform.by. Але Еўрапейскі суд у Люксембургу пастанавіў адхіліць іх пазоў.
Любецкая і Амельянюк трапілі ў "чорны спіс" ЕС 21 чэрвеня 2021 года. Яны ўзначальвалі Пастаянную камісію па заканадаўстве і ўдзельнічалі ў распрацоўцы і прыняцці рэпрэсіўных законаў супраць удзельнікаў мірных пратэстаў.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў заяўлялі, што санкцыі маюць характар калектыўнай адказнасці, нясуць памылковую ацэнку і парушаюць прынцып сувымернасці.
Адказчыкам у судзе выступаў Савет ЕС. Яго прадстаўнік прадаставіў доказы, што старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Любецкая і яе намеснік Амельянюк займаліся распрацоўкай абноўленага Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. У гэты кодэкс былі ўключаныя шэраг новых артыкулаў, якія ўзмацняюць адказнасць у дачыненні да апанентаў рэжыму Лукашэнкі.
Суд ЕС 24 траўня адхіліў пазоў Любецкай і Амельянюка.
Акрамя таго, дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў абавязаныя аплаціць выдаткі, панесеныя Саветам Еўрасаюза.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.