Ціханоўская выступае за новыя санкцыі ЕС, але не коштам змякчэння ранейшых

Святлана Ціханоўская / прэс-служба палітыка
Святлана Ціханоўская / прэс-служба палітыка

Святлана Ціханоўская правяла перамовы з міністрам замежных спраў Партугаліі Жуанам Кравіньё. Галоўнай тэмай размовы сталі санкцыі супраць паставак беларускіх калійных угнаенняў, піша тг-канал "Позірк".

Як расказаў галоўны дарадца дэмлідара Франак Вячорка, анлайн-гутарка доўжылася 40 хвілін. Ціханоўская заявіла, што недапушчальна змякчаць санцыі супраць "Беларуськалія" і транзіту калійных угнаенняў.

"Гэта па сутнасці дэвальвуе ўсе намаганні Еўрапейскага саюза і перашкаджае еўрапейскаму адзінству", — цытуе Вячорка словы Ціханоўскай.

Беларускі палітык выступіла за ўвядзенне новых санкцый Еўрасаюза, але не ўзамен на змякчэнне старых.

Таксама падчас размовы абмяркоўвалася сітуацыя з пастаўкамі ўгнаенняў у краіны Афрыкі і Паўднёвай Амерыкі, якія залежаць ад беларускага калію. Ціханоўская кажа, што ўжо ідзе пошук магчымасцей дыверсіфікацыі.

Пра тое, што ў ЕС гучаць галасы за адмену санкцый на пастаўкі беларускага калію, нядаўна казаў Павел Латушка. Па яго словах, гэтую адмену лабіруюць у інтарэсах Бразіліі. Латушка не стаў пацвярджаць чуткі, што лабістам выступае Партугалія.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі