Суд над палітзняволеным журналістам Паўлам Мажэйкам прызначылі на 10 ліпеня

Павел Мажэйка / t.me/viasna96/
Павел Мажэйка / t.me/viasna96/

Суд над палітзняволеным журналістам Паўлам Мажэйкам прызначылі на 10 ліпеня. Ён пачнецца ў 10:45 у Гродзенскім абласным судзе.

Мажэйка — вядомы гродзенскі журналіст. У 2002 годзе ён быў асуджаны на два гады хіміі за "паклёп" на Аляксандра Лукашэнку.

У чарговы раз яго затрымалі ў канцы лета 2022-га пасля вяртання ў Беларусь. У сакавіку сёлета стала вядома, што Паўла Мажэйку абвінавачваюць у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці". Ён знаходзіцца ў турме № 1 Гродна.

Мажэйка кіраваў гродзенскім "Цэнтрам гарадскога жыцця", але ўлады яго ліквідавалі. Вясной 2021-га яго затрымлівалі па справе выставы, на якой быў партрэт антысавецкага партызана Яўгена Жыхара, выкананы мастаком Алесем Пушкіным. Праз трое сутак Паўла Мажэйку вызвалілі. Пушкін быў асуджаны на 5 гадоў зняволення. Яго прызналі вінаватым у "наўмысных дзеяннях у рэабілітацыі нацызму, учыненых групай асоб" і "здзеку з дзяржаўных сімвалаў".

У лютым у Гродне журналіст-палітвязень Анджэй Пачобут быў асуджаны на 8 гадоў зняволення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі