Супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі анархіста Міколу Дзядка

Супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі анархіста Міколу Дзядка

32-гадовага анархіста Міколу Дзядка затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС, паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў. 

Як заяўляюць у МУС, хлопец "на працягу некалькіх гадоў адміністраваў радыкальны тэлеграм-канал "Мікоlа" , дзе публічна заклікаў да ўдзелу ў масавых беспарадках і здзяйснення акцый "прамога" дзеяння. У месенджары таксама публікаваліся асабістыя звесткі супрацоўнікаў праваахоўных органаў, заклікі да пагроз, цкавання і гвалту, абразы міліцыянтаў, журналістаў і дзяржслужачых".

Паведамляецца, што Дзядка затрымалі на канспіратыўнай кватэры ў пасёлку Сасновы Асіповіцкага раёна. Там ён хаваўся апошнім часам. У кватэры міліцыянты, па іх словах, выявілі "замежныя банкаўскія аплатныя карткі і буйныя сумы грошай у рознай валюце". Таксама нібыта знайшлі шкляныя бутэлькі з гаруча-змазачнымі матэрыяламі (кактэйлі Молатава), улёткі, налепкі, пратэстную атрыбутыку і камп'ютарнуюая тэхніку.

Дзядок — падазравны па крымінальнай справе за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. 

На відэа бачна, што пры затрыманні Дзядок быў збіты. Да відэа міліцыянты далучылі фрагмент з нейкага ранейшага затрымання анархіста, дзе ён раскайваецца ў сваіх паводзінах. 

Дарэчы, сёння ў ТГ-канале "Мікола" з'явіўся допіс, які ўсхваляе сілавікоў і заклікае спыніць пратэсты. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі