Сёння на футбольным чэмпіянаце свету згуляюць зборныя Нямеччыны і Францыі
Першы чвэрцьфінал пройдзе ў Рыа-дэ-Жанэйра.
Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 2", пачатак у 18.50.
Другі матч 1/4 фінала пройдзе ў Форталеза, там сустрэнуцца зборныя Бразіліі і Калумбіі. Пачатак жывой трансляцыі на тэлеканале "Беларусь 1" у 22.50.
Яшчэ два чвэрцьфіналы пройдуць у суботу: Аргентына — Бельгія, Галандыя — Коста-Рыка.
Фота — Fotolia