Таццяна Каравянкова адмовілася даваць сведчанні на допыце

Таццяна Каравянкова адмовілася даваць сведчанні на допыце

Журналістку Таццяну Каравянкову дапыталі сёння ў Следчым камітэце. Допыт адбываўся ў прысутнасці дзяжурнага адваката. Адваката, з якім журналістка мела дамову, не пусцілі да яе, перадае прэс-служба БАЖ.

Каравянкова адмовілася даваць паказанні. Сёння ўвечары пройдзе ператрус у мінскай кватэры журналісткі, паведаміў яе адвакат. 

Журналістку БелаПАН Таццяну Каравянкову затрымалі на тры дні ў рамках крымінальнай справы пра несанкцыянаваны доступ да інфармацыі агенцтва БЕЛТА. Час затрымання яна правядзе ў ізалятары на Акрэсціна.

Каравянкову затрымалі дома ў яе бацькоў на Гродзеншчыне. Там адбыўся ператрус.

Таксама затрыманыя шэсць супрацоўнікаў партала tut.by — Марына Золатава, Ганна Калтыгіна, ​​Галіна Уласік, Ульяна Бабаед, Дзмітрый Бобрык, Ганна Ермачонак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі