Юрый Зісер: прысуд Золатавай можна лічыць перамогай

Юрый Зісер: прысуд Золатавай можна лічыць перамогай

Адзін з заснавальнікаў TUT.by Юрый Зісер пракаментаваў рашэнне суда па "справе БЕЛТА".

На сваёй старонцы ў Facebook Зісер напісаў: "Відавочна, што Марына не вінаватая. Падчас суда рассыпаліся апошнія доказы ў 58 тамах. Тым не менш, улічваючы асаблівасці нашага правасуддзя і мэты замоўцаў гэтага судзілішча, вынесены прысуд (штраф 300 БВ і кампенсацыя расходаў адвакатаў БелТА, а раней кампенсацыя "шкоды", якой не было) можна лічыць перамогай".

Галоўны рэдактар партала Марына Золатава 4 сакавіка Завадскім судом Мінска была прызнаная вінаватай у "бяздзейнасці службовай асобы" і аштрафавана на 7650 рублёў (на 300 базавых, пракурор прасіла аштрафаваць на 1000 базавых). Таксама з Золатавай спаганяюць на карысць БЕЛТА 6000 рублёў судовых выдаткаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі