Таемны міністр Пракоп’ева, размовы Лукашэнкі і Пуціна — стрым з Усавым
“Ідзе вайна — на сённяшні момант гэта самая важная і сур’ёзная тэма”, — упэўнены кіраўнік варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктар палітычных навук Павел Усаў. Але і падчас вайны беларусы працягваюць вырашаць свае праблемы, назапашаныя за гады праўлення Лукашэнкі. Пакуль той у чарговы раз сустракаўся з Пуціным і прызначаў новых генерал-маёраў, у Берліне стартаваў II Форум дэмакратычных сіл Беларусі, на якім прагучала шмат гучных і нават скандальных заяў.
Ці варта прызнаваць Беларусь спонсарам тэрарызму, а дзейнага кіраўніка краіны — тэрарыстам? Навошта адпраўляць Франака Вячорку ў Манголію і ствараць "беларускага Чэрчыля" і хто б ім мог быць, калі не Святлана Ціханоўская? Чаму прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасці Беларусі так любяць крытыкаваць сваю лідарку? Якое прывітанне хоча перадаць Лукашэнка Еўропе і Украіне, сустракаючыся з Пуціным і вайскоўцамі? Ці ёсць сэнс будаваць планы і казаць пра лібералізацыю ў эканоміцы, калі ўсё валіцца і мы не разумеем, з якога пункта давядзецца аднаўляцца?
Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.