Толькі “Святло”. Уладзімір Пугач пра новы трэк і падтрымку сваіх у цёмныя часы

Уладзімір Пугач

Уладзімір Пугач / Еўрарадыё

Трынаццатая пятніца кастрычніка 2023 года магла бы быць адным з чарговых чорных дзён рэпрэсаванага календара беларусаў, калі б не Уладзімір Пугач і ягоны гурт J:Mors, які сёння прэзентаваў свой трэк пад назвай “Святло”. Гэта яшчэ раз даказвае: усё, што робіцца дзеячамі нашай культуры, адбываецца не дарма. Нягледзячы на абставіны, кожная добрая песня абавязкова знойдзе свайго слухача, падтрымае яго ў цяжкую хвіліну і натхніць жыць далей. Пасля песня разам з гастролямі музыкаў разляціцца па свеце і сатрэ ўсе межы паміж беларусамі, якія працягваюць жыць на Радзіме і раз’ехаліся па планеце.

А што натхняе ды падтрымлівае самаго Уладзіміра Пугача? Наколькі шырэй стаў сусвет пасля пераезду за мяжу? Каханне пасля рэпрэсій — гэта..? Што хвалюе? Што баліць? Як па-новаму раскрываюцца беларусы?

Пра гэта ды іншае гаворым ў эфіры Еўрарадыё з лідарам калектыву J:Mors, а саму песню можна паслухаць на ўсіх анлайн-пляцлўках.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі