Топавы інвестар-беларус распавёў, за каго будзе галасаваць на выбарах у ЗША
Ігар Маханёк
Топавы беларускі інвестар Ігар Маханёк, які летась адктыў фонд Geek Ventures для заснаваных мігрантамі стртапаў, распавёў, за каго будзе галасаваць на выбарах у ЗША. Ён атрымаў пасведчанне аб натуралізацыі ў 2021 годзе — і "першае, што зрабіў, гэта пайшоў у выбарчую камісію, каб зарэгістравацца для галасавання".
"Мяне абурае тое, што Рэспубліканская партыя, няхай і выпадкова, незаконна анулюе рэгістрацыю выбаршчыкаў такіх натуралізаваных грамадзянаў, як я, толькі таму, што яны не былі грамадзянамі ў нейкі момант у мінулым. Вось чаму я, як выбаршчык, галасую за дэмакратаў у бюлетэнях", — піша Маханёк.
Чыноўнікі-рэспубліканцы спрабуюць абмежаваць галасаванне на выбарах у лістападзе людзей, якія яшчэ не паспелі атрымаць грамадзянства ЗША. Кандыдат у прэзідэнты Дональд Трамп і яго прыхільнікі сцвярджаюць, што дэмакраты спрыяюць таму, каб "галасаванне неграмадзянаў" набыло масавы характар. Хаця гэта і не даказана.
У спісы тых, не зможа прагаласаваць, трапляюць і людзі, натуралізаваныя цягам апошніх некалькіх гадоў, афіцыйна зарэгістраваныя ў якасці выбаршчыкаў. Ім давядзецца рэгістравацца для галасавання паўторна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.