Трэнер Леанід Кучук скасаваў кантракт з "Кубанню"

Галоўны трэнер расійскага футбольнага клуба "Кубань" беларус Леанід Кучук скасаваў кантракт. Гэта адбылося з узаемнай згоды бакоў, піша "Прессбол".

Да канца сезона каманду будзе трэніраваць Андрэй Сасніцкі, які раней быў асістэнтам Кучука.

Кучук узначаліў каманду 17 лістапада 2014 года, кантракт быў разлічаны на два гады. Перад гэтым клубам кіраваў яшчэ адзін беларус — Віктар Ганчарэнка, якога звольнілі за, нібыта, празмерна мяккае стаўленне да гульцоў.

Фота — fckuban.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі