Трое супрацоўнікаў слуцкай газеты "Інфа-Кур’ер" застаюцца за кратамі
Недзяржаўная газета выходзіць у Слуцку / kurjer.info
Трое супрацоўнікаў слуцкай газеты "Інфа-Кур’ер" застаюцца за кратамі. Гаворка ідзе пра галоўнага рэдактара Сяргея Станкевіча, а таксама пра Глеба Рулёва і Алега Рубчэню. Яны так і не выйшлі на волю, піша @viasna96. Прычына затрымання невядомая.
15 сакавіка стала вядома пра ператрус у рэдакцыі недзяржаўнага выдання і пра затрыманне некалькіх супрацоўнікаў. Ва ўсіх прысутных узялі падпіскі аб неразгалошванні.
Таксама ў сераду прайшоў ператрус у Вілейцы ў доме галоўнага рэдактара "Рэгіянальнай газеты" Аляксандра Манцэвіча.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.