Туалетную паперу з выявай Януковіча прадаюць у Львове (фота)
Палітычны сувенір каштуе 15 грыўняў.
На туалетнай паперы можна ўбачыць партрэт былога прэзідэнта Украіны, дапоўненыя надпісам “Пачую кожнага”.
Таксама ў горадзе актыўна прадаюць сувеніры, звязаныя з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным: напрыклад, там можна набыць кашулькі з надпісамі “Putler Kaput”, “ПТН-ПХН” ды іншыя, а па горадзе расклееныя адпаведныя стыкеры з выявай прэзідэнта Расіі, інфармуе ТСН.