TUT.by атрымаў другое папярэджанне за месяц

TUT.by атрымаў другое папярэджанне за месяц

Партал TUT.by атрымаў другое папярэджанне за месяц ад Мінінфарма. Першае было 7 жніўня, другое — 7 верасня. На гэты раз "за распаўсюджванне недакладнай інфармацыі, якая можа прычыніць шкоду дзяржаўным або грамадскім інтарэсам". Гаворка ў публікацыі, якая з'явілася на партале 25 жніўня, ішла пра прэміі работнікам Камітэта дзяржкантроля. TUT.by падкрэслівае, што аўтар дапусціў ненаўмысную памылку — няправільна пазначыў памеры прэмій. У матэрыял ужо ўнесены змены.

У адпаведнасці з Законам аб СМІ, двух пісьмовых папярэджанняў уладальніку сеткавага выдання, атрыманых на працягу года, дастаткова для таго, каб доступ да сайта быў абмежаваны. Рашэнне пра гэта прымае Міністэрства інфармацыі.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі былі заблакаваны дзясяткі інтэрнэт-рэсурсаў. Пры гэтым TUT.by ў "чорны спіс" не трапіў і працягвае паведамляць пра рэальную сітуацыю ў нашай краіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі