Тым, хто дапамог Саакашвілі перайсці мяжу, пагражае да 5 гадоў зняволення

Тым, хто дапамог Саакашвілі перайсці мяжу, пагражае да 5 гадоў зняволення

Украінская паліцыя ў сувязі з вяртаннем у краіну экс-кіраўніка Адэскай вобласці Міхаіла Саакашвілі ўнесла ў Адзіны рэестр дасудовых расследаванняў звесткі па прыкметах злачынства аб незаконнай перапраўцы асоб праз дзяржаўную мяжу.

Пра гэта заявіў прэс-сакратар Міністэрства ўнутраных спраў Украіны Арцём Шаўчэнка, паведамляе hromadske.ua.

Згодна з украінскімі законамі, вінаватым у гэтым парушэнні пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў з канфіскацыяй транспартных або іншых сродкаў здзяйснення злачынства.

Як вядома, 10 верасня Саакашвілі трапіў ва Украіну, калі натоўп прыхільнікаў прарваў кардоны праваахоўнікаў і літаральна "занёс" яго на ўкраінскі бок. Пры гэтым пацярпелі 11 паліцыянтаў і 5 памежнікаў. 

Украінскія праваахоўнікі не хацелі пускаць Саакашвілі, бо 26 ліпеня прэзідэнт Пётр Парашэнка сваім указам пазбавіў яго ўкраінскага грамадзянства. Фармальна, украінскія ўлады спаслаліся на тое, што Саакашвілі нібыта схаваў інфармацыю пра крымінальны пераслед у Грузіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі