У адстаўку сышоў галоўны трэнер "Віцебска" Аляксандр Паўлаў

Аляксандр Паўлаў

Аляксандр Паўлаў / vk.com/fcvitebskby

У адстаўку сышоў галоўны трэнер ФК "Віцебск" Аляксандр Паўлаў. Яе прычына не паведамляецца. Клуб дзякуе яму "за праведзеную працу" і жадае "вялікіх поспехаў у будучай кар'еры".

"Віцебск" займае ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі па футболе шостае месца.

Паўлаву 40 гадоў. Ён — былы футбаліст БАТЭ і зборнай Беларусі. Трэнерскую кар'еру пачаў у 2020 годзе. Спачатку працаваў у трэнерскім штабе "Энергетыка-БДУ", а ў 2022-м стаў галоўным трэнерам віцебскай каманды.

Дырэктар "Віцебска" Мікалай Вайцюхоўскі не стаў называць прычыну сыходу Аляксандра Паўлава, але згадаў нейкі "інцыдэнт".

Напярэдадні стала вядома пра адстаўкі галоўных трэнераў: салігорскага "Шахцёра" — Станіслава Суворава, наваполацкага "Нафтана" — Альберта Рыбака і бабруйскай "Белшыны" — Міхаіла Марціновіча.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі