У Ашмянскім раёне з вясны выконваюць даручэнне Лукашэнкі — збіраюць камяні

Барацьба з камянямі на полі на Ашмяншчыне

Барацьба з камянямі на полі на Ашмяншчыне / osh.by

У Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці з вясны выконваюць даручэнне Аляксандра Лукашэнкі — збіраюць камяні. Ён прылятаў у сакавіку ў раён на верталёце і вельмі абураўся, што палі засеялі, але перад гэтым не прыбралі ад камянёў. І тады на палі адправілі сотні людзей і разнастайную тэхніку. Камяні збіралі і па ўсёй краіне, адпраўляючы на палі школьнікаў, студэнтаў, настаўнікаў, вайскоўцаў, рабочых прадпрыемстваў, чыноўнікаў і нават асуджаных пад наглядам міліцыянераў.

Як піша "Ашмянскі веснік", у іх раёне "глебы адрозніваюцца камяністасцю, таму без збору камянёў у нас сяўба не пачынаецца". Таму на палі перад восеньскай сяўбой зноў адправілі людзей — з прадпрыемстваў і арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў і прафсаюзаў, нават работнікаў структурных падраздзяленняў райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў.

У Ашмянскім раёне з вясны выконваюць даручэнне Лукашэнкі — збіраюць камяні
У Ашмянскім раёне з вясны выконваюць даручэнне Лукашэнкі — збіраюць камяні

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі