Сястра Кім Чэн Ына рэзка адказала Лукашэнку

Сястра Кім Чэн Ына рэзка адказала Лукашэнку

Сястра Кім Чэн Ына рэзка адказала Лукашэнку / Korean Central News Agency/Korea News Service via AP

Афіцыйны адказ праз Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі намесніца загадчыка аддзела ЦК Працоўнай партыі Карэі (ППК) Кім Ё Чэн была вымушаная даваць у сувязі з заявай Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што ён атрымаў запрашэнне ад кіраўніцтва КНДР сустрэцца ў 2025 годзе. Пра гэта ён казаў 17 студзеня на нарадзе па пытаннях замежнагандлёвай дзейнасці.

"Як вынікае з паведамлення ТАСС ад 17 студзеня, прэзідэнт Беларусі заявіў, што розныя азіяцкія краіны, у тым ліку КНДР, накіравалі Мінску свае прапановы аб арганізацыі сустрэч на найвышэйшым узроўні для абмеркавання пытанняў супрацоўніцтва. Добра ведаю, што беларускі бок яшчэ не менш за два гады таму настойліва спадзяваўся на кантакт з КНДР на найвышэйшым узроўні", — гаворыцца ў адказе.

Сястра паўночнакарэйскага кіраўніка звяртае ўвагу, што ў заяве Лукашэнкі "не адлюстраванае як след жаданне беларускага боку".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.