У Ашмянскім раёне студэнтаў і вайскоўцаў адправілі на палі збіраць камяні
Вайскоўцы яшчэ некалькі тыдняў будуць збіраць камяні
У Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці студэнтаў, работнікаў прадпрыемстваў, сацыяльнай сферы і вайскоўцаў адправілі на палі збіраць камяні. Яны дапамагаюць працаўнікам сельгаспрадпрыемстваў выконваць даручэнне Аляксандра Лукашэнкі. Нядаўна ён прылятаў у раён на верталёце і вельмі абураўся, што палі засеялі, але перад гэтым не прыбралі камяні. Лукашэнка з'ехаў, а праблема засталася. На яе вырашэнне кінулі каля 200 чалавек і разнастайную тэхніку.
Відаць, камянёў шмат, бо іх збор плануецца скончыць толькі да 20 красавіка. А сабраны "ўраджай" абяцаюць адправіць на будоўлі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.