У Аўстрыі анулявалі вынікі прэзідэнцкіх выбараў

У Аўстрыі анулявалі вынікі прэзідэнцкіх выбараў

У Аўстрыі анулявалі вынікі другога тура прэзідэнцкіх выбараў і пастанавілі правесці паўторнае галасаванне. Такое рашэнне вынес Канстытуцыйны суд краіны.

Перагляду вынікаў выбараў дамагалася крайне правая аўстрыйская Партыя свабоды. Яе кандыдат Норберт Хофер саступіў былому лідару “зялёных” Александэру ван дэр Бэлену з мінімальным адрывам — усяго ў 31 тысячу галасоў.

Папярэднія вынікі паказвалі, што перамагае Хофер, але расклад змяніўся пасля падліку галасоў 750 тысяч выбаршчыкаў, якія накіравалі свае бюлетэні поштай. Партыя свабоды заяўлала пра шматлікія парушэнні падчас працэдуры галасавання.

Аўстрыя з’яўляецца парламенцкай рэспублікай, фактычным кіраўніком якой з’яўляецца канцлер. Прэзідэнту краіны адводзяцца цырыманіяльныя функцыі, аднак крайне правыя хочуць скарыстаць перамогу свайго кандыдата як штуршок да поспеху на парламенцкіх выбарах 2018 года, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі