У ДПК Беларусі распавялі пра голага мужчыну, які прыбег з Польшчы

Мост паміж ПП на беларуска-польскай мяжы

Мост паміж ПП на беларуска-польскай мяжы / newgrodno.by

Беларускія памежнікі затрымалі мужчыну, які напярэдадні ўвечары голым прыбег з Польшчы ў Беларусь. Пра гэта піша Sputnik са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка Дзяржпагранкамітэта краіны Антона Бычкоўскага.

Па словах, Бычкоўскага, інцыдэнт адбыўся ў панядзелак каля 17:40 у аўтадарожным міжнародным пункце пропуску "Брэст-Цярэспаль". У мужчыны, які прыбег, не было ні адзення, ні дакументаў. Яго асобу пакуль не ўстанавілі. Ён "паводзіў сябе неадэкватна, дрэнна арыентаваўся ў прасторы і аказаў супраціў памежнаму нараду". Быў праведзены медагляд, ён паказаў, што мужчына знаходзіцца ў стане наркатычнага ап'янення, сцвярджае Бычкоўскі.

Нагадаем, відэа прабежкі голага мужчыны на Варшаўскім мосце паміж пунктамі пропуску на беларуска-польскай мяжы з'явілася напярэдадні ў сацсетках. Польскі бок на час прыпыняў пропуск транспарту з Беларусі. У 21.30 рух быў адноўлены.

В ГПК Беларуси рассказали о голом мужчине, который прибежал из Польши
Голы мужчына на Варшаўскім мосце / news.zerkalo.io

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі