Польшча і Германія сталі ахвярамі міграцыйнага крызісу — Туск
Олаф Шольц і Дональд Туск у Варшаве
Польшча і Германія сталі ахвярамі хвалі іміграцыі, арганізаванай Пуціным і Лукашэнкам. Пра гэта заявіў 2 ліпеня прэм'ер Польшчы Дональд Туск на сустрэчы з немецкім канцлерам Олафам Шольцам у Варшаве.
Ён заклікаў да супольных дзеянняў па супрацьстаянні міграцыйнаму крызісу
"Для гэтага патрэбны зладжаныя і сумесныя дзеянні, калі гаворка ідзе пра супрацьдзеянне нелегальнай іміграцыі. Абедзве нашы краіны сталі ахвярамі гэтай хвалі іміграцыі, арганізаванай Пуціным і Лукашэнкам. Польшча — таму што нашу мяжу атакуюць кожны дзень, Германія — таму што гэта мішэнь для іміграцыі. І Польшча, і Германія зацікаўленыя ў поўнай каардынацыі абароннай дзейнасці", — падкрэсліў Дональд Туск.
Шольц паабяцаў, што Германія возьме на сябе ролю лідара ў гарантаванні бяспекі на ўсходніх межах NATO.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.