Курсы долара і еўра паказваюць максімум за восем дзён

Долары, ілюстрацыйнае фота

Долары, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 2 ліпеня курсы долара і еўра зноў павысіліся.

Курс долара вырас на 2 капейкі, а еўра — амаль на 4 капейкі. Яны паказваюць максімальны ўзровень за апошнія восем дзён. Пры гэтым расійскі рубель апынуўся на васьмідзённым мінімуме.

Вынікі валютных таргоў 2 ліпеня:

Долар ЗША: 3,2090 (+0,0212 / +0,67%);
Еўра: 3,4483 (+0,0370 / +1,08%);
Расійскі рубель: 3,6465 (-0,0150 / -0,41%);
Кітайскі юань: 4,3857 (+0,0267 / +0,61%).

Курсы долара і еўра паказваюць максімум за восем дзён
Курсы валют / t.me/banki24_news

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі