BYSOL аб'явіў збор сродкаў для пісьменніцы Валярыны Куставай

Валярына Кустава мае патрэбу ў дапамозе

Валярына Кустава мае патрэбу ў дапамозе / bysol.org

BYSOL аб'явіў збор дапамогі для Валярыны Куставай. Яна вядомая, як паэтка, тэлевядучая, ментарка і аўтарка медыяпраектаў.

У 2020 годзе яна стварыла праект "Беларус беларусу", з дапамогай якога расказвала пра рэпрэсіі і дапамагала сем'ям палітвязняў і рэпрэсаваных. Пасля на актывістку завялі крымінальную справу, і ёй давялося з'ехаць у Польшчу.

У дадзены момант Кустава мае патрэбу ў €8700. Грошы пойдуць на аплату даўгоў за арэнду кватэры Валярыны і кватэры яе бацькоў. Яшчэ частка сумы пойдзе на пакрыццё юрыдычных паслуг у Беларусі.

А калі атрымаецца сабраць суму больш за мінімальна неабходную, Валярына выдаткуе іх на рэабілітацыю бацькі, а таксама на сваё ўласнае лячэнне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі