Марафон салідарнасці дапамог больш як 900 палітвязням

Марафон салідарнасці з палітвязнямі

Марафон салідарнасці з палітвязнямі / Застаўка марафона салідарнасці

Размеркаваныя ўсе сродкі, якія сабралі на марафоне салідарнасці “Нам не ўсё адно”. Марафон дапамог больш чым 900 палітзняволеным, паведамляе прэс-служба Аб'яднанага пераходнага кабінета..

Усе фонды, якія атрымалі грошы, прайшлі адмысловы аўдыт.

З рахунку было размеркавана і адпраўлена 545 071,63 еўра, або 99,9% ад сумы, якая паступіла на рахунак фонду. Камісія склала 668,59 еўра, ці 0,1% ад сумы, унесенай на рахунак фонду "21 траўня".

Яшчэ 12 180,51 еўра былі адпраўленыя ў крыптавалюце. Такім чынам, агульная сума, накіраваная палітзняволеным і іх сем’ям, складае 557 252,14 еўра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі