Супраць удзельнікаў марафону салідарнасці з палітвязнямі завялі справу
Па стане на 3 кастрычніка ў Беларусі прызнаныя палітвязнямі 1490 чалавек
Супраць удзельнікаў прамой трансляцыі марафону салідарнасці з палітвязнямі "Нам не ўсё добра" заведзеная крымінальная справа. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МУС. У справе — каля 60 фігурантаў. Іх падазраюць у фінансаваньні экстрэмісцкай дзейнасьці. У МУС таксама кажуць, што суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў відэазапіс марафону "экстрэмісцкімі матэрыяламі".
Марафон салідарнасці "Нам не ўсё адно", які праводзіўся з ініцыятывы незалежных СМІ, адбыўся ў канцы ліпеня. Арганізатары ставілі мэту сабраць на падтрымку палітычных зняволеных і іх сем'яў 200 тысяч, а сабралі ў выніку больш за 500 тысяч. У канцы верасня грошы пачалі паступаць у фонды, адказныя за дапамогу. У прыватнасці, фонд BYSOL ужо атрымаў 100 тысяч еўра. Гэтыя сродкі пойдуць на падтрымку 200 сем'яў палітвязняў, распавёў кіраўнік фонду Андрэй Стрыжак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.