Першыя 104 тысячы еўра з марафону салідарнасці пераведзеныя ў фонды

Дапамога сем'ям палітвязняў

Дапамога сем'ям палітвязняў / t.me/CabinetBelarus

Першыя грошы, сабраныя на марафоне салідарнасці з палітвязнямі, пераведзеныя ў фонды, адказныя за дапамогу. Як паведамляе прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, пераведзена 104 000 еўра з 574 617.

Праваабарончыя арганізацыі атрымалі наступныя сумы:

праваабарончая ініцыятыва дапамогі палітзняволеным Dissidentby — 13 500 еўра
дабрачынны фонд "Краіна для жыцця" — 13 000 еўра
дабрачынная арганізацыя Littouwin LIONS CLUB — 13 500 еўра
Фонд дапамогі беларусам у Літве Razam — 13 500 еўра
Беларуская Рада культуры — 9500 еўра
ініцыятыва BY_help — 27 500 еўра
Анархічны Чорны крыж — Беларусь — 13 500 еўра

Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Вольга Гарбунова нагадала, што дапамога палітвязням і іх сем’ям ажыццяўляецца праз ужо існуючыя арганізацыі і фонды.

Марафон салідарнсці "Нам не ўсё адно!" прайшоў напрыканцы ліпеня. За два дні беларусы сабралі на дапамогу палітвязням амаль 575 тысяч еўра.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі