Фонд спартовай салідарнасці адмаўляецца ад грошай, сабраных на марафоне

Марафон салідарнасці "Нам не ўсё адно!" / Марафон солидарности "Нам не всё равно" / кадр з відэа

Марафон салідарнасці "Нам не ўсё адно!" / кадр з відэа

Беларускі фонд спартовай салідарнасці (BSSF) адмаўляецца ад грошай, сабраных падчас марафону салідарнасці з палітвязнямі "Нам не ўсё адно!". Пра гэта гаворыцца ў адмысловай заяве фонду.

BSSF падкрэслівае, што вызваленне і падтрымку палітычных зняволеных лічыць адной з прыярытэтных задачаў беларускага грамадства. Разам з тым фонд вырашыў, што дапамагаць пацярпелым ад палітычных рэпрэсій беларускім спартоўцам і спартовым спецыялістам будзе "ў рамках раней наладжаных непублічных механізмаў".

"Сродкі, на якія мог бы прэтэндаваць BSSF у якасці аператара, будуць размеркаваныя паміж іншымі арганізацыямі, якія падтрымалі марафон, для аказання адраснай падтрымкі палітычным вязням", — гаворыцца ў заяве BSSF.

На марафоне салідарнасці з палітвязнямі беларусы сабралі больш за 570 тысяч еўра. Гэтыя грошы, як было абвешчана, атрымаюць праваабарончыя арганізацыі і ініцыятывы, якія дапамагаюць палітвязням і іх родным.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі