Палітвязень Аляксандр Ярашук абраны ў раду Міжнароднай арганізацыі працы

Аляксандр Ярашук (злева) у судзе / БЕЛТА

Аляксандр Ярашук (злева) у судзе / БЕЛТА

Лідара Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) і адначасова беларускага палітвязня Аляксандра Ярашука абралі ў адміністрацыйную раду Міжнароднай арганізацыі працы. Такое рашэнне было прынятае на 112-й Міжнароднай канферэнцыі працы ў Жэневе, паведамляюць праваабаронцам.

Ярашука выбралі на пасаду намесніка чальца Адміністрацыйнага савета МАП ад працоўных. Дэлегатам было вядома, што Ярашук знаходзіцца ў магілёўскай турме паводле сфабрыкаваных абвінавачанняў. Падчас пасяджэння яны нават надзелі футболкі з яго выявай і лозунгам "Вызваліце прафсаюзных актывістаў". Праваабаронцы нагадваюць, што адным з патрабаванняў МАП да Беларусі, прынятых летась, было вызваленне прафсаюзных лідараў, у тым ліку старшыні БКДП.

Аляксандра Ярашука затрымалі ў красавіку 2022 года, яго абвінавацілі ў "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх", а таксама ў закліках да санкцый. Ярашук адкрыта выступаў супраць увядзеньня жорсткіх санкцый у дачыненні да Беларусі. Тым не менш, прафсаюзнага лідара прысудзілі да 4 гадоў калоніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі