Арганізатары адмовіліся праводзіць сёлета Марафон салідарнасці з палітвязнямі
Вольга Гарбунова
Сёлета анлайн Марафона салідарнасці ў падтрымку палітвязняў не будзе. Пра гэта партнурам па мінулай акцыі паведаміла каманда Вольгі Гарбуновай.
Гарбунова паведаміла, што яна з камандай "21 траўня" "прыняла цяжкае рашэнне паставіць марафон на паўзу". Гэтае рашэнне яна тлымачыць поўнай адсутнасцю маральных і часавых рэсурсаў на правядзенне акцыі.
"Мы недаацанілі ўздзеянне на нас саміх гэтых падзей, якія забралі і без таго абмежаваныя валанцёрскія сілы. Мы недаацанілі дзеянні сілавікоў, што прывяло да скарачэння партнёраў ад СМІ і медыя. Нам трэба час пераасэнсаваць тое, што адбылося, зрабіць высновы і работу над памылкамі і, магчыма, прапанаваць вам новы фармат супрацоўніцтва, але ўжо крыху пазней", — кажа Гарбунова.
Марафон салідарнасці з беларускімі палітвязнямі і іх сем'ямі "Нам не ўсё адно", які прайшоў 29-30 ліпеня 2023 года, сабраў больш за 550 тысяч еўра.
У жніўні таго ж года суд у Мінску прызнаў відэазапісы Марафону салідарнасці "экстрэмісцкімі матэрыяламі". А ў кастрычніку на арганізатараў і ўдзельнікаў марафону пачалі крымінальную справу.
Сёлета ў верасні Гарбунова пакінула пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага пераходнага кабінета (АПК).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.