Швецыя ўнясе больш за 400 тысяч еўра ў фонд дапамогі беларускім палітвязням
Ёхан Форсель
Швецыя ўнясе 5 мільёнаў шведскіх крон (каля 430 тысяч еўра) у Міжнародны гуманітарны фонд для ахвяр рэпрэсій у Беларусі. Пра гэта на Стакгольмскай канферэнцыі заявіў міністр міжнароднага супрацоўніцтва і развіцця Ёхан Форсель, піша "Парламенцкі канал".
У сваім выступе ён назваў прыярытэтам шведскай палітыкі ў адносінах з Беларуссю паглыбленне дыялогу з беларускімі дэмакратычнымі сіламі пад кіраўніцтвам Святланы Ціханоўскай. "Важна, каб знешні свет не забываў тых, хто змагаецца за свабодную, дэмакратычную і незалежную Беларусь", — цытуе яго заяву прэс-служба МЗС Швецыі.
Канферэнцыя праводзіцца 21 траўня, у Дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.
Міжнародны гуманітарны фонд у падтрымку беларускіх палітвязняў быў створаны напрыканцы красавіка 2024 года. Першы ўнёсак у фонд зрабіла Наврегія — 10 мільёнаў нарвежскіх крон (больш за 900 тысяч долараў).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.