Карпенка патлумачыў, чаму да выбараў — тры месяцы
Ігар Карпенка
Старшыня Цэнтрвыбаркаму Ігар Карпенка патлумачыў, чаму прэзідэнтскія выбары пройдуць так хутка — 26 студзеня.
"Уступленне на пасаду зноў абранага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на пачатку 2025 года дасць магчымасць яму ажыццяўляць свае паўнамоцтвы на пачатковай стадыі стратэгічнага планавання", — смела заявіў чыноўнік маючы на ўвазе, што ў наступным годзе заканчваецца адна пяцігодка і пачынаецца наступная.
У сваю чаргу палітычны аналітык Аляксандр Фрыдман лічыць, што выбары ў студзені — гэта спроба Лукашэнкі далучыцца да геапалітычных працэсаў, звязаных з уступленнем на пасаду новага прэзідэнта ЗША і імавернымі мірнымі перамовамі з Украінай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.