У Аўстрыі Купчына выклала падыходы Беларусі да развіцця адносін з ЕС і Расіяй

У Аўстрыі Купчына выклала падыходы Беларусі да развіцця адносін з ЕС і Расіяй

Алена Купчына ў Аўстрыі выклала падыходы Беларусі да развіцця адносін з краінамі Еўрасаюза і Расіяй. Намеснік міністра замежных спраў нашай краіны, на запрашэнне кіраўніка аўстрыйскага знешнепалітычнага ведамства Себасц’яна Курца, удзельнічае ў палітычным сімпозіўме Еўрапейскага форуму, які праходзіць у горадзе Альпбах.

Як інфармуе прэс-служба МЗС Беларусі, мерапрыемства праходзіць 27-30 жніўня. Купчына выступіла ў панядзелак. Акрамя дачыненняў з ЕС і РФ, у сваёй прамове яна закранула забеспячэнне рэгіянальнай бяспекі, прадставіла бачанне афіцыйным Мінскам "перспектыў інтэграцыйных працэсаў на еўрапейскім кантыненце".

Адзначаецца, што ў Альпбаху таксама прысутнічалі кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў Аўстрыі Себасц’ян Курц, Славакіі Міраслаў Лайчак і Украіны Паўло Клімкін. З Клімкіным, Лайчакам і прадстаўнікамі еўраструктур Алена Купчына мела асобныя размовы. А на 30 жніўня запланаваны перамовы намесніка міністра замежных спраў Беларусі ў Федэральным міністэрстве па пытаннях Еўропы, інтэграцыі і замежных спраў Аўстрыі ў Вене.

У Аўстрыі Купчына выклала падыходы Беларусі да развіцця адносін з ЕС і Расіяй
Фота: mfa.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі