У Бабруйску зноў судзілі Анатоля Санаценку
Анатоль Санаценка / t.me/radiosvaboda
У Бабруйску зноў судзілі Анатоля Санаценку, галоўнага рэдактара анлайн-газеты “Бобруйский курьер”. Спачатку былі 15 сутак адміністрацыйнага арышту, цяпер дадалі яшчэ 14, піша @bajby.
Пра затрыманне Санаценкі стала вядома 16 верасня. У яго прайшоў ператрус, сілавікі забралі ўсю тэхніку (ёсць інфармацыя пра ператрусы і ў журналістаў). Другі суд прайшоў 27 верасня, калі Анатоль Санаценка павінен быў выйсці на волю. Дарэчы, яму не дазволілі скарыстацца паслугамі адваката.
Інфармацыі пра тое, за што галоўнага рэдактара бабруйскага выдання двойчы судзілі, па-ранейшаму няма. 19 верасня сайт “Бобруйского курьера” (babruysk.by) перастаў адчыняцца як у Беларусі, так і ў замежжы.
Анатоль Санаценка — паэт, празаік, драматург, перакладчык, рэдактар. Ён выдаў пяць кніг вершаў па-руску. У 41 год стаў пісаць па-беларуску.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.