У Баранавічах сілавікі забралі тэхніку "Выдавецкага дома "Інтэкс-прэс"

"Стварылі складанасці ў працы" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
"Стварылі складанасці ў працы" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

15 лютага ў Баранавічах сілавікі забралі тэхніку "Выдавецкага дома "Інтэкс-прэс", піша @intexpress. Прычына іх такіх дзеянняў пакуль невядомая. Адзначаецца, што адсутнасць тэхнікі "стварае складанасці ў працы intex-press.by".

Сайт баранавіцкага незалежнага выдання Intex-Press быў разблакаваны ў Беларусі на мінулым тыдні. Доступу да яго не было 1 год і 40 дзён. У Мінінфарме РБ палічылі, што рэдакцыя ліквідавала ўсе парушэнні.

Цяперашнія прэтэнзіі ўладаў могуць быць звязаныя з вулічнай апытанкай, якую Intex-press апублікавалі ў суботу. Там жыхары Баранавічаў шчыра адказвалі пра тое, ці варта і ці атрымаецца вярнуць у Беларусь тых, хто з'ехаў ад рэпрэсій.

Intex-press у апошнія гады трапіла пад моцны ціск уладаў. Асабліва ён узмацніўся пасля публікацыі інтэрв'ю са Святланай Ціханоўскай, якое пазней прызналі “экстрэмісцкім матэрыялам”. У траўні 2021-га газета не змагла надрукаваць свой наклад у Беларусі і вымушана была ўпершыню за 26 гадоў існавання выйсці выключна ў электронным выглядзе. У канцы 2021 года быў абмежаваны доступ да сайта, а восенню 2022-га анулявалі пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі газеты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі