У баскетбалістаў "Мінска" 16 паражэнняў у 16 матчах
"Мінск" — "Енісей"
У баскетбалістаў "Мінска" 16 паражэнняў у 16 матчах. Беларускі клуб па-ранейшаму прайграе ўсе свае матчы ў рэгулярным чэмпіянаце Адзінай лігі ВТБ. На гэты раз "Мінск" прайграў дома краснаярскаму "Енісею" — 74:89 (13:20, 16:28, 20:21, 25:20).
Самым выніковым у складзе гаспадароў пляцоўкі быў Джарэд Агунгбемі-Джэксан — 28 ачкоў.
"Спадзяемся, што ў хуткім часе выправімся", — кажа галоўны трэнер "Мінска" Расціслаў Вяргун.
16 снежня мінчукі згуляюць у гасцях з "Самарай".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.