У Беларусі чарговая хваля ператрусаў, на гэты раз прыйшлі да назіральнікаў
Былымі назіральнікамі займаюцца супрацоўнікі КДБ
У Беларусі чарговая хваля ператрусаў. На гэты раз прыйшлі да назіральнікаў, якія працавалі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года. Праваабаронцы пішуць, што акцыю запалохвання праводзіць КДБ. Яна працягваецца ўжо некалькі дзён.
У былых назіральнікаў правяраюць тэлефоны і папярэджваюць аб крымінальнай адказнасці за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці". З імі таксама запісваюць відэа.
Праваабаронцы расцэньваюць гэтыю акцыю, як "чарговы напад на грамадзянскую супольнасць" і як "помсту за актыўнасць усіх незалежных назіральнікаў на выбарах 2020 года".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.