У Беларусі хочуць закрыць кампанію, якая "ажыццяўляла дзейнасць Саюза палякаў"

Пракуратура Гродзенскай вобласці / prokuratura.gov.by
Пракуратура Гродзенскай вобласці / prokuratura.gov.by

Пракуратура Гарадзенскай вобласці накіравала ў эканамічны суд заяву аб ліквідацыі ТАА "Клерыгата". Як гаворыцца ў паведамленні пракуратуры, гэтае таварыства "фактычна ажыццяўляла дзейнасць незарэгістраванага грамадскага аб'яднання Саюза палякаў у Беларусі". Акрамя таго, пракуратура пачала крымінальную справу.

Адбылося гэта пасля сумеснай праверкі пракуратуры і дэпартамента фінансавай разведкі КДК. Яны, нібыта, і высветлілі, што кампанія займалася не толькі статутнай дзейнасцю, але і дапамагала незарэгістраванаму грамадскаму аб'яднанню.

"У дачыненні да службовых асоб таварыства пракуратура пачала крымінальную справу паводле арт. 1931 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь за незаконную арганізацыю дзейнасці грамадскага аб'яднання і ўдзел у ёй", — гаворыцца ў паведамленні пракуратуры.

Саюз палякаў у Беларусі дзейнічаў з 1986 года. У 2005-м адбыўся раскол, ініцыяваны беларускімі ўладамі. Пасля гэтага ўзніклі дзве арганізацыі з ідэнтычнымі назвамі — дзяржаўная і недзяржаўная (незарэгістраваная). У 2021-м улады Беларусі пачалі крымінальную справу на кіраўніцу недзяржаўнага Саюза палякаў Анжаліку Борыс і актывістаў польскай меншасці. Некалькі затрыманых актывістак пагадзіліся з'ехаць у Польшчу. Пад вартай ужо больш за паўтара года застаюцца толькі сама Борыс і журналіст Анджэй Пачобут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі