Аналіз: незалежныя медыя часцей пішуць пра ўразлівыя групы, чым дзяржаўныя

І больш карэктна

І больш карэктна / pexels.com

Беларускія незалежныя медыя часцей пішуць пра ўразлівыя групы, чым дзяржаўныя выданні. Да адпаведных высноў прыйшлі аналітыкі з MediaIQ.

Напрыклад, у Еўрарадыё такіх публікацый – 6,14%, а ў дзяржаўных тэлеканалаў менш за адзін працэнт. Атрымліваецца, уразлівых груп для іх і не існуе.

Незалежныя выданні таксама больш карэктна пішуць пра гэтых людзей, чым дзяржаўныя. Што ўвогуле за ўразлівыя групы? Усё проста: людзі з абмежаванымі магчымасцямі, ЛГБТК+, мігранты і ўцекачы, этнічныя і рэлігійныя меншасці. Тыя, да каго ўладам ці няма справа, ці каго яны пераследуюць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі