У Беларусі хочуць ліквідаваць грузінскае аб'яднанне "Мамулі"

У Беларусі ліквідуюць грузінскае аб'яднанне

У Беларусі ліквідуюць грузінскае аб'яднанне / "Мінск-Навіны"

16 лютага Мінскі гарадскі суд разгледзіць пазоў Мінгарвыканкама аб ліквідацыі грузінскага культруна-асветніцкага таварыства "Мамулі" ("Айчына").

Як мяркуе сайт "Позірк", рэжым Лукашэнкі можа пераследаваць арганізацыю з палітычных матываў. У 2020 годзе на сайце аб'яднання публікаваліся матэрыялы пра пратэсты пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ды акцыі салідарнасці з беларускім народам, якія праходзілі ў Грузіі. Пазней гэтыя матэрыялы былі выдаленыя з сайта.

Аб'яднанне "Мамулі" было зарэгістраванае ў 2006 годзе, працуе ў Мінску і Мінскай вобласці.

"Зачышчаючы" грамадскую супольнасць, рэжым Лукашэнкі ўжо ліквідаваў нацыянальныя арганізацыі армянаў, літоўцаў, сірыйцаў ды іншых нацыянальных меншасцяў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі