У Беларусі на хакеіста Грабоўскага падаюць у суд, у справе згадваецца Лукашэнка

У Беларусі на хакеіста Грабоўскага падаюць у суд, у справе згадваецца Лукашэнка

У Беларусі на хакеіста Міхаіла Грабоўскага падаюць у суд. Суседзі абвінавачваюць вядомага спартсмена, што ён захапіў частку праезнай часткі дарогі і ўскладніў іх жыццё. Адбылося гэта каля вадасховішча Пціч пад Мінскам, дзе Грабоўскі пабудаваў дом. Свой участак ён пачаў агароджваць 7-метровым бетонным плотам, які стаіць проста на адзінай дарозе, гэта значыць на зямлі агульнага карыстання, піша “Беларускі партызан”.

Адзін з суседзяў, Аляксандр Макараў, распавёў, што справядлівасці спрабуюць дамагчыся ён і яшчэ тры сям’і. Яны звярталіся ў сельскі выканкам, да раённых і абласных уладаў, у пракуратуру і іншыя службы. У сакавіку сёлета па выніках працы камісіі сельскі выканкам вырашыў да 1 жніўня сцяну на дарозе знесці, Міхаіла Грабоўскага прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці. Таксама высветлілася, што хакеіст захапіў і прыбярэжную зону вадасховішча. Аднак і ў верасні сцяна стаіць. Таму суседзі спартсмена звярнуліся па тлумачэнні да чыноўнікаў. Ім паведамілі, што Аляксандр Лукашэнка асабіста дазволіў аддаць у карыстанне прыватнай асобе землі агульнага карыстання. Пасля гэтага людзі вырашылі шукаць праўду ў судзе.

Як вядома, мінулы сезон Міхаіл Грабоўскі, адзіны беларус у НХЛ, прапусціў з-за траўмы. Сёння стане вядома, ці будзе ён выступаць у новым сезоне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі