Міхаіл Грабоўскі стаў спартыўным дырэктарам ХК "Дынама-Мінск"

Міхаіл Грабоўскі стаў спартыўным дырэктарам ХК "Дынама-Мінск"

Міхаіл Грабоўскі стаў спартыўным дырэктарам хакейнага клуба "Дынама-Мінск". Пра гэта ў панядзелак на прэс-канферэнцыі паведаміў гендырэктар дынамаўцаў Дзмітрый Баскаў. Паводле яго слоў, адначасова Грабоўскі застанецца асістэнтам галоўнага трэнера каманды Крэйга Вудкрафта. Іх кантракты разлічаны на 2 гады.

Міхаілу Грабоўскаму 35 гадоў. Ён — знакаміты беларускі хакеіст, самы выніковы беларус у НХЛ. Кар'еру гульца скончыў летась пасля цяжкай траўмы. Баскаў ускладае вялікія надзеі на Грабоўскага, спадзяецца, што з яго ўдзелам каманда дасягне сур'ёзнага прагрэсу ўжо ў наступным сезоне.

"Пакуль сям'я будзе разам са мной у Беларусі, мне цяжка без жонкі і дзяцей,гаварыў Міхаіл Грабоўскі на прэс-канферэнцыі. — Увогуле, я ім сказаў, што пераязджаем у Мінск да таго часу, пакуль не заваюем Кубак Гагарына".

Грабоўскі жанаты на грамадзянцы Канады, у яго трое дзяцей — дачка і два сыны.

Міхаіл Грабоўскі стаў спартыўным дырэктарам ХК "Дынама-Мінск"
Грабоўскі, Баскаў і Вудкрафт на прэс-канферэнцыі / twitter.com/hc_dinamominsk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі