Бацька Міхаіла Грабоўскага — пра спартсменаў-апанентаў улады: шкоднікі

Бацька Міхаіла Грабоўскага — пра спартсменаў-апанентаў улады: шкоднікі

Бацька хакеіста, а цяпер трэнера мінскага "Дынама" Міхаіла Грабоўскага Юрый Грабоўскі ў інтэрв'ю sb.by выказаўся пра беларускіх спартсменаў-апанентаў улады. Ён абураны іх прапановамі забраць у Беларусі права правядзення хакейнага чэмпіянату свету 2021 года, ці ўвесці санкцыі ў дачыненні Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

"Чысты эгаізм — дасягненне уласных мэтаў любымі сродкамі, — кажа Грабоўскі. — Убогасць мыслення. Дробна і ганебна. Шкоднікі. Іншых слоў у мяне няма".

Юрый Грабоўскі падкрэслівае, што ён мае шмат сяброў, якія трымаюцца такой жа думкі і з ім салідарныя.

Як вядома, каля тысячы беларускіх спартсменаў і працаўнікоў спартыўнай галіны падпісалі ліст супраць гвалту сілавікоў, за непрызнанне вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і за прызначэнне новых. На іх пачаўся ціск, некаторых спартсменаў адлічылі са зборных, пазбавілі пасадаў, стыпендый ці нават адправілі пад адміністрацыйны арышт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі