У Беларусі шукаюць 23-гадовага кіраўніка буйнога спайсакартэля

Следчы камітэт паведамляе, што раскрыў буйную злачынную групу, якая мае дачыненне да шэрагу смерцяў падлеткаў ад асабліва небяспечных псіхатропаў ў 2014 годзе. Следства мае доказы, што група мела дачыненне да гібелі двух хлопцаў і дзяўчыны на пачатку 2014 года.

Следчыя выявілі ўсіх удзельнікаў, а таксама арганізатараў злачыннага бізнесу. Шмат каму з іх выставілі абвінавачванні і ўзялі пад варту.

Адной з ключавых фігур і ідэйным натхняльнікам злачыннай групы следчыя называюць 23-гадовага Юрыя Анатольевіча Зайцава. Ён абвешчаны ў міжнародны вышук. Следчыя спынілі спробу Зайцава і іншых асоб зняць праз банкаматы ў Мінску 1,5 млрд рублёў. Накладзены арышт на суму звыш 680 млн рублёў, якія знаходзіліся на рахунках, адкрытых на падстаўных асоб.

Следчы камітэт лічыць, што зламыснікі ведалі пра небяспеку, якую нясуць спайсы для спажыўцоў. Для гатавання наркотыкаў яны карысталіся замежнымі рэцэптамі, але не дапільноўваліся іх пры падрыхтоўцы сваіх наркотыкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі